BE RU EN

Рабаванне банка ў Любані: у міліцыянта адабралі зброю

  • 22.04.2013, 12:14

Разбойны напад здзейснены на аддзяленне «Белаграпрамбанка» ў Любані.

Зламыснікі здзейснілі разбойны напад на аддзяленне банка ў Любані, выкралі грошы, збілі і завалодалі табельнай зброяй супрацоўніка міліцыі.

«Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.207 (разбой), ч. 4 арт. 294 (крадзеж агнястрэльнай зброі) Крымінальнага кодэкса Беларусі па факце разбойнага нападу на аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанк» у Любані Менскай вобласці», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у СК.

«Устаноўлена, што 21 красавіка бягучага года двое невядомых у масках праніклі ў памяшканне аддзялення банка, збілі супрацоўніка міліцыі і завалодалі яго табельнай зброяй, а таксама звязалі касіра, які знаходзіўся на працоўным месцы», - удакладнілі ў Следчым камітэце.

У выніку здзейсненага нападу, працягнулі там, «злачынцы завалодалі грашовымі сродкамі банка, пасля чаго схаваліся на інкасатарскімі аўтамабілі». «Сума выкрадзеных грашовых сродкаў удакладняецца. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы», - паведамілі ў СК.

«На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група СК і міністэрства ўнутраных спраў», - распавялі ў Следчым камітэце Беларусі.

Апошнія навіны