BE RU EN

Лядзяш зламаў плячо менскаму дворніку

  • 3.04.2013, 10:16

(абноўлена - 11:09) Адкрыты пералом пляча атрымаў менскі дворнік ў выніку падзення наледзі з даху дома на вуліцы Камсамольскай.

2 красавіка ў 16-38 ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС ад старэйшага лекара аператыўнага аддзела аховы здароўя «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» паступіла паведамленне аб атрыманні траўмы мужчынам у выніку падзення наледзі з жылога дома, паведамляе прэс-служба МНС.

У ходзе разбору ўстаноўлена, што ў 15-30 02.04.2013 на дворніка КУП «Минская Спадчина» 1966 г.н., адбылося падзенне снежнай масы (снег, наледзь) з двухсхільнага металічнай даху двухпавярховага адміністрацыйнага будынка КУП «Минская Спадчина» па вул. Камсамольскай, 15а. Пасля падзення снежнай масы пацярпелы на таксі прыехаў дадому (вул.Арлоўская) і выклікаў брыгаду «103».

Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелы быў шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя «6-я ГКБ» з дыягназам: адкрыты пералом левага пляча.

Нагадаем, у лютым 2013 года сантэхнік аднаго з менскіх ЖРЭУ быў смяротна траўміраваны наледзю, якая ўпала з даху.

Апошнія навіны