BE RU EN

У Чарнагорыі выбіраюць прэзідэнта краіны

  • 7.04.2013, 16:55

У Чарнагорыі праходзяць прэзідэнцкія выбары - другі раз з тых часоў, як краіна ў 2006 годзе здабыла незалежнасць, адлмежаваўшыся ад Сербіі.

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць дзеючы прэзідэнт Філіпа Вуянавіч і былы дыпламат Міядраг Лекіч, паведамляе ВВС.

Прадстаўнік Дэмакратычнай партыі сацыялістаў Чарнагорыі Вуянавіч актыўна выступае за ўступленне краіны ў ЕЗ і НАТА.

Апазіцыйны кандыдат Лекіч заклікае праводзіць больш незалежную палітыку ў дачыненні да Захаду. Адзін з яго галоўных лозунгаў - выкараненне карупцыі ва ўладзе.

У перадвыбарных апытаннях грамадскай думкі Вуянавіч упэўнена апярэджваў Лекіча, хоць апаненты абвінавачваюць дзеючага прэзідэнта ў несамастойнасці і сцвярджаюць, што ён ва ўсім падпарадкоўваецца ўказам прэм'ер-міністра краіны Міла Джукановіча.

Апошнія навіны