BE RU EN

Беларусы Нью-Йорка пікетавалі ААН

  • 13.05.2013, 9:41

У Нью-Йорку прайшла акцыя пратэсту супраць супрацоўніцтва міжнародных арганізацый з беларускім рэжымам.

Яе правялі каля будынка прадстаўніцтва нашай краіны ў ААН.

Беларусы Нью-Йорка вырашылі выказаць сваю нязгоду з супрацоўніцтвам ААН з рэжымам, які ажыццяўляе гандаль людзьмі і выбівае крэдыты і прэферэнцыі ў абмен на вызваленне палітычных зняволеных. Удзельнікі пікету, які прайшоў 12 траўня, скандавалі: «Не гандлю з дыктатарам! Не супрацоўніцтву з дыктатарам». У руках яны трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і транспаранты з заклікам вызваліць палітвязняў.

Нагадаем, кіраўнік міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які знаходзіцца пад дзеяннем міжнародных санкцый, павінен быў наведаць Нью-Йорк для ўдзелу ў сустрэчы па пытаннях процідзеяння гандлю людзьмі. Таксама павінна была быць яго сустрэча з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам. Аднак у апошні момант стала вядома пра адмену паездкі міністра, які замест Нью-Йорка адправіўся ў складзе рабочай дэлегацыі ў Арменію. Беларусь у Нью-Йорку прадстаўляе намеснік міністра Валянцін Рыбакоў. Праграма візіту скарочаная да мінімуму: большасць сустрэч адмененая.

Апошнія навіны