BE RU EN

Прапаганда даражэе

  • 13.05.2013, 9:47

Падпіска на афіцыйныя беларускія газеты на другое паўгоддзе 2013 года каштуе даражэй, чым на першыя шэсць месяцаў.

Пра гэта сведчыць праведзенае БелаПАН параўнанне коштаў у падпісных каталогах.

Паўгадавыя камплекты «Советской Белоруссии», «Звязды», «Рэспублікі», «Народной газеты» и «Белорусской нивы» падаражэлі на 18,2% (са 198.000 да 234.000 рублёў), «Знамя юности» - на 22,9% (са 105.000 да 129.000), «7 дней» - на 8,8% (з 99.300 да 108.000).

«Белорусская военная газета» павялічыла кошт падпіскі на 25,6% (са 108.900 да 136.800 рублёў), «На страже» - на 23,6% (з 99.000 да 122.400).

Вырас кошт падпіскі на абласныя газеты. У прыватнасці, «Могилёвская правда» падаражэла на 19,3% (са 105.600 да 126.000 рублёў), «Гомельская праўда» - на 15% (са 152.400 да 175.200), «Заря» (Брэст) - на 10,2% (са 147.000 да 162.000), «Брестский курьер» - на 5,2% (са 115.500 да 121.500), «Гродзенская праўда» - на 16,7% (са 108.000 да 126.000), «Мінская праўда» - на 27,8% ( са 108.000 да 138.000). У Віцебскай вобласці з 1 ліпеня пачнуць выходзіць «Витебские вести», што ствараліся на базе газет «Вiцебскi рабочы» і «Народнае слова». Перыядычнасць выхаду «ВВ» будзе такой жа, як у «ВР», а аб'ём стане больш. Кошт паўгадавой падпіскі на «ВВ» - 162.000 рублёў, што на 17,4% больш, чым на «ВР» (138.000).

За апошні год кошт падпіскі на «Советскую Белоруссию», «Звязду», «Рэспубліку», «Народную газету» и «Белорусскую ниву» вырас на 57,3%, «Знамя юности» - на 59,3%, "7 дней» - на 37,9%, «Белорусскую военную газету» — на 64,6%, «На страже» — на 51,7%. Таксама на працягу апошняга года двойчы павышаўся кошт «сацыяльнага пакета» з афіцыйных тэлеканалаў.

Апошнія навіны