BE RU EN

Грузчык вынес з сэйфа «Еўраопта» амаль $13 тысяч

  • 13.05.2013, 18:55

Грузчык ТАА «Славянка» падазраецца ў крадзяжы 110,6 млн рублёў з сэйфа ў гандлёвым павільёне крамы «Еўраопт».

Пра гэта паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкама.

«12 траўня аб 11:00 у РАУС звярнулася загадчыца гандлёвага павільёна ТАА «Славянка» і распавяла, што з 21:00 11 траўня да 10:45 12 траўня невядомы, скарыстаўшыся ключом, які захоўваецца ва ўмоўным месцы, з сэйфа ў гандлёвым павільёне ў будынку крамы «Еўраопт» на Варшаўскай шашы, 11, выкраў 110 567 000 рублёў», - паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама.

У ходзе следства ўстаноўлена, што крадзеж учыніў працоўны ТАА «Славянка» 1988 г. н., жыхар Берасця, які абвешчаны ў вышук. Распачатая крымінальная справа паводле часткі 4 артыкула 205 КК РБ. Пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны