BE RU EN

Кіраўнік Глыбоччыны падзякаваў дыктатара за свята Троіцы

  • 27.05.2013, 8:08

26 траўня ў Глыбокім каталікі адзначылі свята Троіцы.

Фестываль у яго гонар праходзіць у раённым цэнтры штогод, паколькі мясцовы касцёл носіць імя святой Троіцы. Сёлетні фестываль быў асаблівым: у гэтыя дні святар касцёла ксёндз Мечыслаў Янчышын адзначае 25-годдзе святарства, перадае «Еўрарадыё». У сувязі з гэтым на свяце прысутнічалі Апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі ксёндз-прэлат Францішак Кісель, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады - кіраўнік райвыканкама Алег Морхат і намесніца кіраўніка па сацыяльных пытаннях Галіна Унуковіч.

Па заканчэнні месы слова атрымаў кіраўнік раёна. Алег Морхат павіншаваў вернікаў са святам і адзначыў: за тое, што мы тут сабраліся, трэба падзякаваць Лукашэнку.

У канцы набажэнства вернікі прайшлі працэсіяй вакол плошчы 17 верасня.

А потым для ўсіх прагучаў канцэрт у выкананні ансамбля з Паставаў «Паазер'е». Усе жадаючыя маглі патанчыць на плошчы. У танцах прымалі ўдзел нават святары.

Старшыня глыбоцкага райвыканкама не ў першы раз прыцягвае ўвагу сваімі заявамі. Напрыклад, у мінулым годзе ён падзякаваў Лукашэнку за чыстае неба.

Апошнія навіны