BE RU EN

КДБ даў справаздачу аб узяцці буйнога хабарніка

  • 27.05.2013, 11:18

КДБ затрыманы менчук за падбухторванне замежнага інвестара да дачы хабару ў памеры $330 тыс.

Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі затрыманы менчук, які за спрыяльнае вырашэнне пытання па прадастаўленні магчымасці распрацоўкі радовішча гранітнага друзу ў Гомельскай вобласці атрымаў ад прадстаўніка замежнага інвестара $330 тыс. на падставе перадачы iх службовым асобам органаў дзяржкіравання, упаўнаважаным прымаць адпаведныя рашэнні, паведамляе Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ .

У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.5 арт.16 і ч.3 арт.431 Крымінальнага кодэкса (падбухторванне да дачы хабару).

У КДБ паведамляюць, што ў цяперашні час праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні ўсіх акалічнасцяў супрацьпраўнай дзейнасці дадзенага грамадзяніна, а таксама датычнасці да яе прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Апошнія навіны