Раналду стаў лепшым бамбардзірам Лігі чэмпіёнаў
- 27.05.2013, 12:29
Форвард мадрыдскага «Рэала» забіў 12 мячоў у 12-ці матчах Лігі чэмпіёнаў УЕФА.
Такім чынам Крышціяну Раналду ў другі раз стаў лепшым бамбардзірам самага прэстыжнага еўракубка, перапыніўшы беспрэцэдэнтную чатырохгадовую гегемонію Ліянэля Месі, піша NEWSru.com.
У сезоне 2007/08 партугальцу для перамогі ў гонцы бамбардзіраў хапіла васьмі галоў, якія дапамаглі «Манчэстар Юнайтэд» стаць уладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у трэці раз, нагадвае uefa.com. Пасля гэтага лаўры лепшага бамбардзіра нязменна даставаліся Месі: дзевяць галоў у сезоне 2008/09, восем - у сезоне 2009/10, дванаццаць - у сезоне 2010/11 і чатырнаццаць - у сезоне 2011/12.
У гэтым розыгрышы аргентынец, чыя «Барселона», як і «Рэал» Раналду, вылецела ў паўфінале, таксама забіў восем мячоў. Гэтага хапіла толькі для таго, каб падзяліць трэцяе месца з Буракам Йылмазам з «Галатасарая» і Томасам Мюлерам з «Баварыі». Другое месца ў спісе бамбардзіраў заняў форвард дортмундскай «Барусіі» Роберт Левандоўскі, на рахунку якога дзесяць галоў.
Левандоўскі стаў дзевятым, хто аформіў покер у Лізе чэмпіёнаў, і першым за ўсю гісторыю Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, хто зрабіў гэта ў паўфінале. У розыгрышы было таксама зафіксавана шэсць хет-трыкаў, усе - на групавым этапе.