Арыштаваны кіроўца, які здзейсніў наезд на «хуткую»
- 27.05.2013, 13:14
Кіроўцу грузавога аўтамабіля «ДАФ», які здзейсніў наезд на машыну хуткай медыцынскай дапамогі на аўтадарозе Віцебск-Полацк, прад'яўленае абвінавачванне, ён арыштаваны.
«Кіроўцу грузавога аўтамабіля «ДАФ», які здзейсніў наезд на машыну хуткай медыцынскай дапамогі, прад'яўленае абвінавачванне. Яго дзеянні кваліфікаваныя следствам па ч.3 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула смерць двух або больш асоб). У дачыненні да абвінавачванага абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», - паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
«УСК Віцебскай вобласці працягваецца расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па факце ДТЗ на трасе Полацк-Віцебск, у выніку якога загінула 4 чалавекі, 1 пацярпеў. З мэтай усебаковага, поўнага і аб'ектыўнага расследавання крымінальнай справы праводзяцца аўтатэхнічная, трасалагічная і іншыя крыміналістычныя экспертызы», - адзначыла Гарбачова.
Нагадаем, 25 траўня 2013 года ў Полацку і Полацкім раёне з-за трагедыі быў абвешчаны Дзень жалобы.
Фота: МНС