BE RU EN

Прадажнай суддзі выдалі ордэн

  • 27.05.2013, 20:57

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны суддзю Вярхоўнага Суда Беларусі Валянціну Кулік, якая разглядала справу аб ліквідацыі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Таксама Валянціна Кулік мела дачыненне да шэрагу іншых спраў, звязаных з апазіцыйнымі структурамі, паведамляе «Радыё Свабода».

Да прыкладу, у верасні 2012 суддзя Валянціна Кулік не задаволіла скаргу Аляксандра Мілінкевіча, які спрабаваў праз Вярхоўны суд дамагчыся, каб яго зарэгістравалі кандыдатам у «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў».

У 2010 годзе Вярхоўны суд адмовіў заснавальнікам партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) у пазове супраць Міністэрства юстыцыі. Суддзя Валянціна Кулік абвясціла, што пастанова Мінюста аб нерэгістрацыі партыі была законная.

У 2008 годзе суддзя Валянціна Кулік абвясціла вердыкт на скаргу «Руху «За Свабоду», якому адмаўлялі ў рэгістрацыі. Яна заявіла, што міністэрства юстыцыі не парушала заканадаўства, калі адмовіла заяўнікам у рэгістрацыі.

У 2005 годзе Вярхоўны суд Беларусі палічыў законным афіцыйнае папярэджанне Мінюста ў адрас Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Справу таксама разглядала суддзя Кулік.

Апошнія навіны