Фестываль Kilkim Žaibu заваблівае беларусаў бясплатнымі візамі
- 28.05.2013, 15:38
Штогадовы Балтыйскі фестываль хэві-метал і фолк музыкі Kilkim Žaibu ў 14-ы раз пройдзе ў Літве 21-23 чэрвеня.
Канцэпцыя фестывалю сумяшчае экстрэмальныя формы рок-музыкі са старажытным фальклорам і акцэнтамі на гісторыі Балтыі, і ў знак павагі старажытных народных традыцый ён адбываецца ў дзень Сонцастаяння, паведамляе generation.by.
Kilkim Žaibu пашырае кола гледачоў і запрашае беларусаў пазнаёміцца са старажытнай культурай балтаў. Наяўнасць мяжы заўсёды ўскладняе жыццё падарожнікам, таму Kilkim Žaibu робіць сур'ёзны крок насустрач беларускім гледачам: па квітку на фестываль, як і ў мінулым годзе, можна атрымаць візу бясплатна.
Kilkim Žaibu - найстарэйшы фестываль у Балтыйскім рэгіёне. Кожны год арганізатары ўдасканальваюць і прапануюць гледачам больш магутную і цікавую праграму - у гэтым годзе выступіць каля 30 гуртоў з розных краін. Ад Беларусі выступіць гурт «Стары Ольса»
Кошт квітка для Беларусі 350-410 тыс. беларускіх рублёў.