BE RU EN

Лічбы не слухаюцца Пуціна

  • 13.06.2013, 11:03

Уладзіміру Пуціну даводзіцца выклікаць у Крэмль сваіх міністраў ужо другі раз за чатыры дні.

Пра гэта піша швейцарскае выданне Neue Zuercher Zeitung (пераклад - Inopressa.ru). На гэты раз на нарадзе, якая адбылася ў панядзелак, члены ўрада абмеркавалі «змрочную сітуацыю, у якой знаходзіцца расейская эканоміка». Праўда, іранізуе аўтар, слова «абмеркавалі» будзе ў дадзеным выпадку не зусім дарэчы. У рэчаіснасці нарада звялася да аднаго патрабавання кіраўніка дзяржавы павялічыць тэмпы росту айчыннай эканомікі. Бо ў першым квартале бягучага года, адзначае выданне, ён склаў усяго толькі 1,6%. На ўвесь 2013 год, у сваю чаргу, прагназуецца рост усяго на «слабыя» 2,4%. Тым больш, гаворыцца далей, што гадавая інфляцыя на пачатак чэрвеня, па дадзеных Цэнтральнага банка РФ, склала 7,4%.

А гэта, піша Трыбе, вельмі злуе Пуціна, бо яму неабходна выконваць дадзенае ў ходзе сваёй перадвыбарнай кампаніі абяцанне эканамічнага росту.

Як вядома, праз два тыдні Сяргея Ігнацьева на пасадзе старшыні ЦБ РФ зменіць галоўны эканамічны дарадца прэзідэнта Эльвіра Набіуліна. У першую чаргу, ад новага кіраўніка Цэнтрабанка чакаюць зніжэння стаўкі рэфінансавання. Аднак, як піша Трыбе, наўрад ці адной гэтай меры будзе дастаткова для рэфармавання не асабліва эфектыўнай расейскай эканомікі.

Апошнія навіны