BE RU EN

На канцэрт беларускай папсы - па разнарадцы

  • 13.06.2013, 11:34

Прадпрыемствы і арганізацыі Ганцавічаў абавязалі забяспечыць яўку на канцэрт спявачкі Ганны Шаркуновай.

Забяспечыць удзел і даць справаздачу ў аддзел культуры райвыканкама аб колькасці набытых квіткоў на канцэрт спявачкі Ганны Шаркуновай, які плануецца 13 чэрвеня ў Ганцавічах, абавязалі кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Ганцавіцкага раёна.

З просьбай аказаць садзейнічанне і пераканаць падначаленых выдаткавацца на канцэрт да кіраўнікоў звярнуўся намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Сяргей Сарокаў, піша «Ганцавіцкі час».

Вось тэкст разасланай тэлефанаграмы:

«13 чэрвеня 2013 года ў 18.00 у гарадскім Доме культуры адбудзецца канцэрт Ганны Шаркуновай (г. Менск). Кошт квітка 40 000 рублёў.

Прашу аказаць садзейнічанне і забяспечыць удзел у канцэрце дэлегацыі працоўнага калектыву ў колькасці, згодна з дадаткам.

У тэрмін да 11 чэрвеня 2013 года прадаставіць у аддзел культуры райвыканкама (каб. 413) інфармацыю аб набытых квітках і пацвердзіць яўку дэлегацыі.

Тэлефон для даведак: 2 17 27 (Гурская Ірына Аркадзьеўна), 2 43 38 (Лапчук Святлана Уладзіміраўна).

Намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама С.В.Сарокаў».

Такім правераным і надзейным чынам у горадзе Ганцавічы далучаюць да культуры.

Канцэрты па разнарадцы не рэдкасць у Беларусі. На прымусовыя культурныя мерапрыемствы звычайна гоняць студэнтаў ВНУ і ПТВ, а таксама работнікаў прадпрыемстваў.

Апошнія навіны