BE RU EN

Цуд з «Рублёўскага»

  • 13.06.2013, 16:33

Менчанка купіла ёгурт з цвіллю ў краме «Рублёўскі».

Менчанка Аліна зайшла ў абедзенны перапынак у менскую краму «Рублёўскі» на вуліцы Розы Люксембург, 80. Там дзяўчына купіла ёгурт «Чудо». Адкрыўшы скрыначку, Аліна ўбачыла ўнутры вялікі зялёны згустак цвілі, нягледзячы на тое, што тэрмін прыдатнасці прадукту зусім не мінуў.

«Наогул ёгурты здаюцца мне падманкай: рэкламуюць іх пад выглядам здаровага харчавання, а ўнутры суцэльная хімія. Але на гэты раз я спакусілася «Чудом» ад «Вім-Біль-Дан»: там да ёгурта ідуць яшчэ і мюслі, - распавяла карэспандэнту onliner.by Аліна. - Калі адкрыла скрыначку, убачыла ўнутры сапраўдную цвіль. Такую, ведаеце, класічную зялёную цвіль. Абед быў сапсаваны... Праверыла тэрмін прыдатнасці - на ўпакоўцы стаіць 30.06.13. Атрымліваецца, у расейскага вытворцы нейкія праблемы з герметычнасцю упакоўкі. Ці гэта віна крамы?..»

Цуд з «Рублёўскага». Фота: onliner.by
Цуд з «Рублёўскага». Фота: onliner.by
Цуд з «Рублёўскага». Фота: onliner.by
Цуд з «Рублёўскага». Фота: onliner.by
Цуд з «Рублёўскага». Фота: onliner.by
Цуд з «Рублёўскага». Фота: onliner.by

За каментаром журналісты звярнуліся да супрацоўнікаў сеткі ўніверсамаў «Рублёўскі».

«Мы звязаліся з пастаўшчыком і з крамай. Пастаўшчык паведаміў нам, што ў яго была парушаная тэхналогія вытворчасці, яны ўсю прадукцыю канфіскоўвалі з сеткі. Так атрымалася, што жанчына яшчэ паспела купіць дадзеную прадукцыю. Мы зараз чакаем ад пастаўшчыка афіцыйны ліст, каб ва ўсім разабрацца. Яны абяцалі выслаць яго на працягу пятнаццаці хвілін, аднак да гэтага часу не падалі нам, аргументуючы гэта тым, што яны чакаюць подпіс і пячаць маскоўскага боку. Мы б хацелі звязацца з пакупніцай і задаволіць яе просьбы, вырашыць пытанне бесканфліктна. На працягу дня нам трэба правесці разбіральніцтва, падняць усіх супрацоўнікаў. Для правядзення ўнутранага расследавання нам спатрэбіцца некалькі дзён», - сказалі ў аддзеле маркетынгу.

Сталічная сетка ўніверсамаў «Рублёўскі» раней траплялася на гандлі пратэрмінаванымі прадуктамі.

Апошнія навіны