BE RU EN

Пракаповіч дапаможа General Motors збіраць у Беларусі Opel Corsa

  • 13.06.2013, 18:09

Віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пракаповіч 13 чэрвеня сустрэўся з кіраўніцтвам кампаніі General Motors і беларуска-брытанскага прадпрыемства "Юнісан".

Урад Беларусі ў асобе Пятра Пятровіча Пракаповіча, прэзідэнт і кіраўнічы дырэктар у Расеі і краінах СНД ТАА "Джэнэрал Мотарс СНД" Джэймс Бовэнзі і генеральны дырэктар СП ЗАТ "Юнісан" Дзмітрый Ягораў падпісалі рамачнае пагадненне аб збіранні мадэляў аўтамабіляў General Motors на вытворчых магутнасцях СП ЗАТ "Юнісан"у Беларусі, паведамляе прэс-служба ўрада.

"Беларусь спецыялізуецца на вырабе машынабудаўнічай прадукцыі, але прыход на беларускі рынак кампаніі General Motors стане новай старонкай у аўтамабілебудаванні нашай краіны", - заявіў Пётр Пракаповіч.

Вице-премьер Беларуси Петр Прокопович

Да General Motors на беларускія граблі ўжо наступілі Ford, KIA і Samand. Менавіта гэтыя маркі спрабавалі збіраць на вытворчых магутнасцях СП ЗАТ "Юнісан" у вёсцы Абчак у 10 км ад Менска.

Першай мадэллю, зборка якой згодна з дакумэнтам пачнецца ў 2014 годзе, стане Opel Corsa, плануецца выраб усіх прапанаваных на расейскім рынку мадыфікацый Opel Corsa, у тым ліку трох- і пяцідзвернай вэсіі. Выняткам стане толькі вэрсія ОРС, вытворчасць якой застанецца пакуль у Заходняй Еўропе.

"Сёння падпісаны важны дакумэнт, які мае стратэгічнае значэнне з пункту гледжання пэрспэктывы развіцця нашага прадпрыемства, - адзначыў Дзмітрый Ягораў. - Апроч вырабу аўтамабіляў мадэлі Opel Corsa, мы разглядаем яшчэ выраб шэрагу аўтамабіляў маркі Chevrolet". Генеральны дырэктар кампаніі "Юнісан" паведаміў, што планаваны аб'ём вытворчасці складае 4-7 тысяч самаходаў штогод.

Згодна з падпісаным пагадненнем "Юнісан" пры непасрэдным удзеле спецыялістаў General Motors правядзе закупку, мантаж і наладку патрэбнага абсталявання для пачатку збірання новай мадэлі, а таксама арганізуе навучанне пэрсаналу прынцыпам вытворчасці і кантролю якасці, прынятым на заводах General Motors ва ўсім свеце.

Петр Прокопович встретился с руководством компаний General Motors и "Юнисон"

Апошнія навіны