«Твітэр» паказаў карыстальнікам статыстыку старонак
- 13.06.2013, 18:28
Папулярны сэрвіс мікраблогаў адкрыў сваім карыстальнікам доступ да прылады, які дазваляе вывучыць рэакцыю чытачоў на іхныя твіты.
Статыстыка дазваляе даведацца, колькі чалавек падпісалася на старонку на розныя дні, а таксама колькасць рэтвітаў і адказаў на кожнае паведамленне. Яна даступная на адмысловай старонцы, якая выкарыстоўваецца для кіравання рэкламнымі кампаніямі. Пасля ўводу сваіх звестак карыстальніку трэба перайсці ва ўкладку «Timeline activity» у мэню «Analytics».
Статыстыка таксама дазваляе бачыць, колькі чалавек перайшло праз гіпэрспасылкі, апублікаваныя карыстальнікам, і колькі дадалі старонку ў «Выбранае», піша «The Next Web».
Адзначым, што раней для таго, каб убачыць гэткую інфармацыю, даводзілася карыстацца пабочнымі сэрвісамі.