Віцебскі аблвыканкам закупляе «аднарукіх бандытаў»
- 14.06.2013, 10:20
УКБ Віцебскага аблвыканкама размясціла тэндэр на закупку дзевяці гульнявых аўтаматаў за 150 000 000 рублёў.
Паводле дакументаў тэндэру, «Аднарукія бандыты» (аналаг менавіта гэтага апарата закупляецца) прызначаныя нібыта для ўсталёўкі ў Лядовым палацы спорту, які будуюць у Оршы, пішуць «Народныя навіны Віцебска».
Паставіць абсталяванне павінны да канца ліпеня 2013 года. Фінансуецца закупка з мясцовага бюджэту.
Нагадаем, у мінулым годзе віцебскіх чыноўнікаў пацягнула на гламур. У кастрычніку чыноўнікі размясцілі заяўку на куплю трох легкавых аўтамабіляў Skoda Superb са скураным салонам Glamour.