Украіна аднесла марганцоўку да наркотыкаў
- 14.06.2013, 11:28
У заканадаўства Украіны ўнесеныя папраўкі, якія ўключаюць у пералік наркатычных сродкаў «калій перманганат» - марганцоўку.
Як паведамляе Дзяржпамежкамітэт Беларусі, у сувязі з унясеннем паправак у заканадаўства Украіны ў пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў уключаны «калія перманганат» (марганцоўка).
У сувязі з гэтым набыццё, захоўванне і транспарціроўка названага рэчыва рэгулюецца Законам «Аб абарачэнні ва Украіне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў».
Дзяржпамежкамітэт Беларусі звяртае ўвагу грамадзян, якія плануюць паездку на тэрыторыю Украіны, што парушэнні правілаў захоўвання і перавозкі названага рэчыва праз мяжу ўкраінскімі праваахоўнымі органамі могуць быць кваліфікаваныя як злачынства па адпаведных артыкулах Крымінальнага Кодэкса Украіны, у тым ліку і як «кантрабанда наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў або прэкурсораў».