Як адключыцца ад «КосмасТВ»?
- 14.06.2013, 12:08
Інструкцыя па скасаванні дамовы з кампаніяй «КосмасТВ».
Прызначэнне былога старшыні КДБ Вадзіма Зайцава на пасаду генеральнага дырэктара «Космас ТВ» выклікала пытанне ў некаторых чытачоў, як разарваць дамову з кампаніяй, паведамляе «Наша Ніва».
Для таго каб адключыцца ад аператара, трэба запоўніць форму заявы.
У полі «прычына» можна пазначыць: прызначэнне Вадзіма Зайцава кіраўніком кампаніі.
Заяву можна прывезці ў офіс кампаніі або выслаць у адсканаваным выглядзе на электронны адрас ao_info@cosmostv.com, адправіць па факсе 210-13-79 ці на паштовы адрас: 220029, г. Менск, вул. Чырвоная, 6.
Пасля прыйдзецца вярнуць абсталяванне на працягу 15 каляндарных дзён у офіс кампаніі па адрасе вул. Піянерская, 36 з 9.00 да 19.00 (выходныя: субота, нядзеля) або паклікаць прадстаўнікоў кампаніі.
Нагадаем, сёння «КосмасТВ» паведаміла пра прызначэнне новага генеральнага дырэктара і пачатак работы новых органаў кіравання ў кампаніі Назіральнага Савета і Дырэкцыі.