BE RU EN

Людзі ў цывільным «акупавалі» парк Горкага

  • 14.06.2013, 13:46

Беларускі кіраўнік едзе ў Следчы камітэт.

Лукашэнка наведае сёння Следчы камітэт, паведамляе БелТА.

Яму даложаць пра арганізацыю дзейнасці ведамства. Плануецца, што Лукашэнка азнаёміцца «з матэрыяльна-тэхнічнай базай і ўмовамі працы супрацоўнікаў».

Як паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак, па традыцыі, падчас паездак беларускага дыктатара, раён візіту кішыць міліцыяй, ДАІ, а таксама людзьмі ў цывільным з рацыямі, якіх называюць у народзе «ціхарамі». Яны дзяжураць практычна ўсюды ад вуліцы Захарава да Фрунзе і ў парку Горкага.

Апошнія навіны