BE RU EN

Першы палёт еўрапейскага канкурэнта «Боінга» (Відэа)

  • 14.06.2013, 17:10

У Францыі ўпершыню падняўся ў паветра новы самалёт Airbus A350 XWB.

Самалёт адарваўся ад узлётна-пасадачнай паласы ў Тулузе ў 10:00 па мясцовым часе. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт кампаніі Airbus.

Першы пробны палёт лайнера доўжыўся чатыры гадзіны. На яго борце знаходзіліся шэсць членаў экіпажа. Падчас палёту каманда правяла тэставанне самалёта.

Airbus A350 XWB з'яўляецца прамым канкурэнтам Boeing 787 Dreamliner. У рамках праекта плануецца выпускаць шырокафюзеляжныя самалёты, разлічаныя на 350 пасажыраў. Новыя Airbus будуць спажываць на 25% паліва менш, чым іх папярэднікі, а таксама значна скароцяць выкіды СО2.

«Гэта з'яўляецца якасна новай прыступкай у развіцці авіябудавання», - кажуць прадстаўнікі кампаніі. Новыя самалёты павінны здзяйсняць палёты працягласцю да 15 тысяч кіламетраў. Увод у эксплуатацыю Airbus A350 XWB запланаваны на другую палову 2014 года.

Апошнія навіны