BE RU EN

Лукашэнка звольніў старшыню Вышэйшага гаспадарчага суда

  • 15.06.2013, 9:17

Віктар Камянкоў вызвалены ад пасады старшыні і суддзі Вышэйшага гаспадарчага суда.

Адпаведны ўказ учора быў падпісаны Лукашэнкам.

Віктар Камянкоў нарадзіўся ў 1956 годзе ў Магілёўскай вобласці.

У 1978 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Працаваў стажорам, памочнікам пракурора Кастрычніцкага раёна Магілёва. З 1981 да 1987 года быў намеснікам пракурора Ленінскага раёна Магілёва, старшым памочнікам пракурора Магілёўскай вобласці. З 1987 года - намеснік, начальнік аддзела нагляду за разглядам цывільных спраў у судах Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. З 1993 да 1997 года - намеснік, першы намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь.

З кастрычніка 2001 года - старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь.

З'яўляецца старшынём ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола».

Апошнія навіны