BE RU EN

Звадкаваны газ падаражэў

  • 15.06.2013, 11:47

Павялічаны кошт звадкаванага газу, які рэалізуецца насельніцтву Беларусі ў балонах.

Адпаведная пастанову № 36 ад 4 чэрвеня 2013 года апублікаваная на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У ёй паведамляецца пра тое, што Міністэрства эканомікі ўнесла змены ў сваю пастанову № 174 ад 25 кастрычніка 2011 года «Аб кошце газу звадкаванага, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах».

Пастановай устаноўлены кошт газу звадкаванага для запраўкі газавых балонаў аб'ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг), які рэалізуецца насельніцтву, у суме Br 2500 за 1 кг.

Нагадаем, гэта чацвёртае павышэнне кошту газу сёлета: 30 красавіка і 21 сакавіка ён былі павялічаны на 1,3%, 9 лютага - на 2,6%.

Апошнія навіны