BE RU EN

Фотафакт: «Русские сладости» на месцы масавых расстрэлаў у Гомелі

  • 15.06.2013, 16:48

На месцы забойстваў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій будуецца лагістычны цэнтр.

Замоўцам яго пабудовы з'яўляецца таварыства з абмежаванай адказнасцю «Русские сладости». Будоўля ідзе на 11-м кіламетры Чарнігаўскага шашы. Яе генеральным выканаўцаў выступае ТАА «Техстройресурс плюс», паведамляе «Радыё Рацыя».

Грамадскія актывісты распавядаюць, што яны кожны год прыбіраюць гэтае месца. «А яны знішчаюць нашую гісторыю» -абураюцца гамельчукі

Некалькі гадоў таму неабыякавыя гараджане паставілі тут крыж, каб з дарогі было бачнае месца, дзе праходзілі масавыя расстрэлы.

«У тым лесе паўсюль расстрэльвалі, нельга выключаць, што на тым месцы, дзе пачалося будаўніцтва, таксама знаходзяцца астанкі ахвяр», - кажа гамяльчук Канстанцін Жукоўскі.

Жыхары навакольных вёсак таксама расказваюць, што ў 30-я гады мінулага стагоддзя ў гэтых месцах супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі цывільных жыхароў.

Беларусь займае трэцяе месца сярод былых савецкіх рэспублік (пасля Расеі ды Украіны) паводле колькасці рэпрэсаваных жыхароў падчас кіравання Іосіфа Сталіна. Пахаванні ахвяр расстрэлаў ёсць ля ўсіх абласных цэнтраў краіны і пад Менскам. Найбуйнейшае з іх знаходзіцца ва ўрочышчы Курапаты каля беларускай сталіцы.

Тэма сталінскіх рэпрэсій не адлюстраваная ні ў падручніках, ні ў афіцыйных СМІ. Улады яе таксама замоўчваюць.

«Русские сладости» на месте массовых расстрелов в Гомеле
«Русские сладости» на месте массовых расстрелов в Гомеле

Апошнія навіны