BE RU EN

Разгон апазіцыйнага лагера ў Стамбуле выклікаў новую хвалю пратэстаў

  • 16.06.2013, 1:13

Турэцкая паліцыя 15 чэрвеня разагнала пратэстоўцаў у парку Гезі ў Стамбуле.

Падчас аперацыі разгона дэманстрантаў паліцэйскія ўжылі гранаты са слезацечным газам і водныя гранаты. Побач з паркам плошчы Таксім размясціліся бронетранспарцёры. Колькасць пацярпелых пакуль не называецца, аднак некалькіх чалавек вынеслі з парку на насілках і пагрузілі ў аўтамабілі «хуткай дапамогі», паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

Як піша Agence France-Presse, пасля аперацыі разгону дэманстрантаў, якая доўжылася вельмі нядоўга, у парку засталіся толькі пустыя намёты ды тэнты.

Жыхары суседніх з паркам дамоў выходзілі на балконы, стукаючы ў патэльні ў знак падтрымкі пратэстоўцаў.

«Новая газета» паведаміла, што паліцыя не давала журналістам здымаць тое, што адбываецца, аператараў адціскалі з плошчы. Карыстальнікі Twitter паведамляюць, што паліцэйскія пачалі абыходзіць бліжэйшыя гатэлі ў пошуках апазіцыйных актывістаў.

Паліцыянты таксама штурмуюць валанцёрскі шпіталь, які размешчаны ў «Канапа гатэль», у вокны гатэля закідваюць гранаты са слезацечным газам. Цяпер там знаходзяцца дзеці, актывісты, якія пацярпелі падчас разгону апазіцыйнага лагера, а таксама лекары.

Тым часам у Анкары ідзе забастоўка седзячы, больш за 10 тысяч чалавек на паўгадзіны заблакавалі дарогу на Стамбул, але разгону пакуль няма. Паводле няспраўджанай інфармацыі, мабільная сувязь там заблакаваная. Журналіст Асман Пашаеў, які працуе ў Стамбуле, паведамляе, што ў раёнах Казанджы Ёкуш, Кабаташ, Фындыклы, Тапхане ды Каракея выйшла на вуліцы велізарная колькасць людзей, якія ідуць у цэнтр. Мяркуючы з фатаграфій са Стамбула іх тысячы.

Reuters
Reuters
AP
Reuters
Reuters
Reuters
Reuters
Reuters

Раней 15 чэрвеня, за некалькі гадзін да пачатку разгону пратэстнай акцыі, прэм'ер-міністр Турцыі Таіп Эрдаган папярэдзіў дэманстрантаў, што паліцыя скарыстае сілу, калі парк не будзе вызвалены найбліжэйшым часам.

Напярэдадні, 14 чэрвеня, Таіп Эрдаган правёў сустрэчу з прадстаўнікамі дэманстрантаў, на якой абяцаў пакараць паліцыю за празмернае ўжыванне сілы і абавязаўся падпарадкавацца пастанове суда што да далейшых планаў аб забудове стамбульскага парку Гезі. Гэтую пастанову ў адказ на пазоў апазіцыі павінен прыняць адміністрацыйны суд Стамбула. Пры гэтым прэм'ер-міністр заявіў, што згодны пайсці з дэманстрантамі на кампраміс нават у тым выпадку, калі суд усё ж дазволіць будаўніцтва. У адваротным выпадку Эрдаган паабяцаў арганізаваць рэферэндум.

Масавыя пратэсты ў Стамбуле ды іншых гарадах Турцыі пачаліся ў канцы траўня. Падставай стала пастанова ўладаў высечы парк Гезі ў цэнтры Стамбула і пабудаваць на яго месцы гандлёвы цэнтр і вайсковыя казармы. Аднак імкліва патрабаванні пратэстоўцаў аб скасаванні будаўніцтва змяніліся палітычнымі лозунгамі, і яны пачалі патрабаваць адстаўкі ўрада, абвінавачваючы яго ў ісламізацыі краіны. Услед за Стамбулам масавыя акцыі пратэсту пачаліся і ў іншых гарадах краіны.

Акцыі пратэсту выклікалі жорсткую рэакцыю уладаў: супрацоўнікі паліцыі ўжывалі для разгону мітынгоўцаў водныя гарматы і слезацечны газ. У выніку, паводле звестак Associated Press, загінулі не менш за пяць чалавек. Дакладная колькасць пацярпелых не называлася, аднак іх блізу некалькі тысяч.

Раніцай 13 чэрвеня Эрдаган паставіў пратэстоўцам ультыматум, запатрабаваўшы вызваліць парк цягам дня. У адваротным выпадку, прыгразіў прэм'ер-міністр, «сілы бяспекі будуць дзейнічаць інакш».

Апошнія навіны