BE RU EN

Латвія павялічыла выдачу віз беларусам удвая

  • 16.06.2013, 13:35

У траўні і чэрвені колькасць візавых запытаў у латвійскім консульстве ў Віцебску ўзрасла ў два разы.

Як распавяла в.а. прэс-сакратара МЗС Ліга Бэргмане, у Віцебску колькасць запытаў на атрыманне латвійскіх віз у траўні-чэрвені вырасла з 1080 летась да 2228 сёлета, паведамляе LETA.lv.

МЗС тлумачыць павелічэнне тым, што з 18 сакавіка консульства ў Віцебску выдае таксама шэнгенскія візы ў Польшчу. Установа ўжо зараней падрыхтавалася да росту колькасці запытаў і накіравала дадаткова ў Віцебск некалькіх супрацоўнікаў.

У гэты перыяд істотна павялічылася колькасць запытаў і ў Менску - з 2979 ў траўні-чэрвені мінулага года да 4693 у гэтым годзе.

У цэлым у траўні-чэрвені ў латвійскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы за мяжой было пададзена 25070 візавых запытаў у параўнанні з 24451 ў 2012 годзе, гэта значыць прырост склаў 3%.

З красавіка ў латвійскія прадстаўніцтва на летні сэзон дадаткова накіраваныя 54 працаўнікі. Больш за ўсё супрацоўнікаў накіравана ў Маскву, дзе ў самы напружаны перыяд у ліпені будуць дадаткова працаваць 12 чалавек.

Апошнія навіны