У Расеі з'явілася «Чачэна-Інгушская рэспубліка Беларусь»
- 16.06.2013, 15:03
Следчы камітэт Расеі знайшоў людзей, якія з'яўляюцца яе выхадцамі.
Прынамсі следчы ўправы СКР Мурманска М.Скрундзь упэўнены ў існаванні «Чачэна-Інгушскай рэспублікі Беларусь».
Гэта вынікае з афіцыйнага запыту, копію якога апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Дзмітрый Макараў. У дакуменце следчы просіць паведаміць звесткі аб суджанасці ўраджэнца выдуманай ім дзяржавы.