З калоніі ў Ваўкавыску збеглі зняволеныя
- 16.06.2013, 17:31
Трое асуджаных 15 чэрвеня здзейснілі ўцёкі з папраўчай калоніі №11 горада Ваўкавыска.
Яны мелі права перамяшчэння без канвою і суправаджэння, паведамляе сайт Ваўкавыскага РАУС.
Уцёкі былі здзейсненыя ў суботу а 14.30. Адзначаецца, што зняволеныя былі асуджаныя за крадзяжы і рабаванне.
Багачоў Юры, 1978 года нараджэння, быў асуджаны паводле ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж, учынены паўторна, групай асоб або з пранікненнем у жыллё) да пакарання ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. Раней неаднаразова судзімы.
Купрыновіч Аляксандр, 1980 года нараджэння, асуджаны паводле ч. 2 арт. 206 КК Рэспублікі Беларусь (рабаванне, здзейсненае паўторна, групай асоб або з пранікненнем у жыллё) да пакарання ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. Раней да крымінальнай адказнасці прыцягваўся 6 разоў.
Арбачаўскас Іван, 1988 года нараджэння, асуджаны паводле ч.2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж, учынены паўторна, групай асоб або з пранікненнем у жыллё) і ч. 2 арт. 212 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі) да пакарання ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. Раней неаднаразова судзімы.