BE RU EN

Лунінецкі вакзал эвакуявалі з-за пакета з правадамі

  • 20.06.2013, 11:57

Увечары 19 чэрвеня ўвесь персанал і пасажыры чыгуначнага вакзала ў Лунінцы былі эвакуяваныя.

19 чэрвеня каля 18:00 увесь персанал і пасажыры чыгуначнага вакзала станцыі Лунінец былі эвакуяваныя, станцыя ўзятая ў ачапленне супрацоўнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і міліцыяй, паведамляе Медиа-Полесье.

Прычынай эвакуацыі сталі не вучэнні, як падумалі многія, а рэальнае падазрэнне на тэракт.

Па словах прадстаўніка РАНС, паведамленне аб магчымай пагрозе, а дакладней аб пакінутым на пешаходным мосце праз чыгуначныя шляхі пакеце, з якога тырчалі правады, паступіла ад мінака.

Усе адпаведныя службы былі паднятыя па трывозе, прынятыя неабходныя меры бяспекі.

На шчасце, у пакеце нічога, што прадказвала бяду, не аказалася.

Нагадаем, у красавіку 2011 года вакзал у Лунінцы эвакуявалі з-за радыёпрыёмніка, а месяц таму ў тым жа горадзе дзеці знайшлі ў пясочніцы гранату часоў Другой Сусветнай вайны.

Апошнія навіны