BE RU EN

Яўсееву далі генерал-маёра

  • 20.06.2013, 17:53

Лукашэнка прысвоіў палкоўнікам міліцыі Ігару Яўсееву і Уладзіміру Бачыле званне генерал-маёра міліцыі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Лукашэнка таксама прысвоіў класны чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 3-га класа пракурору Гродзенскай вобласці Віктару Марозаву і прызначыў палкоўніка Паўла Муравейку намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл - начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення.

Нагадаем, у мінулым годзе былы намеснік кіраўніка менскай міліцыі Ігар Яўсееў быў прызначаны начальнікам віцебскай абласной міліцыі. У Менску ён адзначыўся збіццём удзельнікаў апазіцыйных акцый і журналістаў. Асаблівую жорсткасць палкоўнік міліцыі праявіў падчас разгону акцыі 19 снежня 2010 года, а таксама на «маўклівых» акцыях летам 2011 года.

Апошнія навіны