«Нэшвіл» спрабуе абмяняць Сяргея Касціцына
- 3.06.2013, 9:26
Сезон 2013 года апынуўся не самым лепшым для беларускага хакеіста.
Пра гэта паведаміў аглядальнік выдання The Tennessean Джош Купер, піша «Прессбол».
«Сезон-2013 быў проста катастрафічнымі для Касціцына. Яго паказчыкі былі самымі нізкімі ў кар'еры. Мабыць, найбуйнейшай памылкай хакеіста стала яго змена ў гульні супраць «Эдмантана», якая прывяла да голу. Таму няма нічога нечаканага, што «драпежнікі» спрабуюць пазбавіцца ад хакеіста і ад яго зарплаты ў тры мільёны даляраў. Праўда, «Нэшвілу» будзе цяжка знайсці жадаючых узяць 26-гадовага Касціцына, які яшчэ два гады таму закідваў па 23 шайбы за сезон», - напісаў Купер.
Сяргей Касціцын выступае за «Нэшвіл» з 2010 года.