BE RU EN

Беларускія баскетбалісткі перамаглі на міжнародным турніры

  • 7.06.2013, 22:50

Перамогай нацыянальнай каманды Беларусі скончыўся першы турнір памяці Сямёна Халіпскага.

Сёння ў заключным матчы на пляцоўцы спарткомплексу "Алімпіец" беларускія баскетбалісткі падолелі каманду Украіны з лікам 74:64 (17:17, 19:24, 16:10, 22:13). Самай выніковай у беларусак, як і ў абодвух папярэдніх матчах, сталася Алена Леўчанка, якая набрала 15 балаў. У актыве Настассі Верамеенкі 14 балаў, а Аляксандра Тарасава набрала 13 пунктаў. У дзвюх стартавых гульнях падапечныя Рымантаса Грыгаса перамаглі каманды Сербіі - 67:63 і Італіі - 75:67, паведамляе БелТА.

У іншым сённяшнім матчы зборная Сербіі была мацнейшай за італіек - 73:62 (25:13, 15:9, 15:16, 18:22).

Выніковае становішча каманд: Беларусь - 6 балаў, Украіна - 5, Сербія - 4, Італія - 3.

Для каманды Беларусі турнір у Магілёве - астатні перад чэмпіянатам Еўропы-2013, які пройдзе ў Францыі з 15 да 30 чэрвеня. Выезд на еўрапершынство запланаваны на 13 чэрвеня. На папярэдняй стадыі турніру беларускі згуляюць у групе D (горад Трэлазэ) супраць камандаў Чэхіі (15 чэрвеня), Харватыі (16 чэрвеня) і Літвы (17 чэрвеня).

Апошнія навіны