BE RU EN

Мікалай Статкевіч адбывае пяць дзён арышту на Акрэсціна

  • 31.10.2017, 11:38

Такім чынам улады сарвалі ягоны выступ на «Еўранэсце» ў Кіеве.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла жонка аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

«Мікалай Статкевіч на Акрэсціне. Нібыта, паводле «старой» пастановы, за 8 верасня, на 5 дзён. Выйсці павінен 4 лістапада а 20-30», - напісала Марына Адамовіч.

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, Мікалай Статкевіч быў затрыманы ўчора ў Менску. Сёння, 31 кастрычніка, палітык павінен быў удзельнічаць у пасяджэнні рабочай групы Беларусі Еўранэста.

«Еўранэст» - міжпарламенцкая асамблея, створаная для збліжэння дзяржаў-удзельніц праграмы Еўразвязу «Усходняе партнёрства».

Мэта праграмы - збліжэнне ЕЗ з Украінай, Арменіяй, Малдовай, Грузіяй, Азербайджанам і Беларуссю без іх прыняцця ў склад ЕЗ.

Апошнія навіны