Лукашэнку «надулі» на «Гарызонце»
- 30.07.2026, 21:44
«Айчынны» прайгравальнік апынуўся кітайскім.
Дыктатара Беларусі Аляксандра Лукашэнку чарговы раз падманулі падчас паказушнага візіту на «Гарызонт».
Прайгравальнік, які чыноўнікі спрабавалі выдаць за вопытную беларускую распрацоўку, апынуўся мультымедыйнай калонкай Solaris кітайскай вытворчасці.
Яе цана на пляцоўцы Amazon — $200.
Заўважым, раней дыктатара падманвалі і іншымі «айчыннымі» таварамі (беспілотнікі, матацыклы, наўтбукі і інш.), якія ў выніку апыналіся кітайскімі.