BE RU EN

Студэнт з Гомеля распрацаваў прыладу для аўтаматычнага выкліку хуткай

  • 30.11.2017, 18:35

Прыладу Help me распрацаваў навучэнец Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа.

Партатыўную прыладу Help me, што прызначаная для аўтаматычнага выкліку экстраных службаў, распрацаваў навучэнец Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа Максім Кір'янаў. Яго праект прэзентаваны на гарадскім адборачным этапе рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», паведамляе БелТА.

Help me - аўтаномная партатыўная прылада, адсочвае жыццёвыя паказчыкі чалавека ў розных сітуацыях. Яна дазваляе фіксаваць раптоўную страту прытомнасці, прыступы астмы, захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, псіхічныя засмучэнні.

- Калі з чалавекам нешта здараецца, напрыклад, ён траціць прытомнасць, сістэма аўтаматычна звязваецца з экстранымі службамі, адпраўляе сігнал сваякам. Сістэма цалкам аўтаномная, не патрабуе націску экстранай кнопкі, - растлумачыў прынцып дзеяння прыбора Максім. - Асноўнымі перавагамі прылады перад аналагамі з'яўляецца яго нізкі кошт (50 рублёў), значны час працы без перазарадкі (да 32 гадзін), незалежнасць ад смартфона.

На гарадскім этапе адбору рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» гомельская моладзь прэзентавала перад экспэртнай радай 29 праектаў, якія тычацца абласцей аховы здароўя, энэргаашчаджання, IT, прамысловых тэхналогій, вытворчасці. У ліку распрацовак - фрэзерны станок з магчымасцямі 3D-друкаркі, нашыйнік для пошуку хатніх жывёл, планшэт на Raspberry Pi, механічны кашалёк, сістэма аўтаматызаванага кантролю за гідрапоннай устаноўкай і павышэннем эфектыўнасці ўраджаю.

Апошнія навіны