У аэрапорце Менска адкрыюць duty free і для тых, хто прылятае ў Беларусь
- 21.12.2017, 19:42
Новаўвядзенне не тычыцца тых, хто прылятае з тэрыторыі ЕАЭС.
Для пасажыраў, якія прылятаюць у Нацыянальны аэрапорт Менск, з 1 студзеня 2018 года адкрыецца крама duty free, паведамляе nn.by.
Новаўвядзенне не тычыцца тых, хто прылятае з тэрыторыі ЕАЭС, то ёсць пасажыры рэйсаў з Расеі, Казахстана і Арменіі не змогуць скарыстацца крамай.
Цяпер крамы бязмытнага гандлю працуюць толькі для тых, хто выязджае з краіны, прычым як у аэрапорце, так і ў наземных пунктах пропуску.