BE RU EN

У першы дзень новага года ў Берасці ды Гародні зафіксавалі тэмпературныя рэкорды

  • 2.01.2018, 10:59

За апошні тыдзень тэмпературныя рэкорды ў Беларусі абнаўляюцца трэці раз.

Новыя тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Берасці ды Гародні ў першы дзень 2018 года, паведамляе tut.by.

У Берасці паветра прагрэлася да 7 градусаў цяпла, што на 0,8 градуса больш за максімум, зафіксаваны ў горадзе 1 студзеня 1984 года.

Абнавіўся рэкорд і ў Гародні: 6,7 градуса вышэй за нуль супраць 6,5 у першы дзень 2007 года.

Для паўтарэння абсалютнага максімуму дня для ўсёй тэрыторыі Беларусі (7,1 градуса ў Ваўкавыску ў 2007 годзе) не ставала 0,1 градуса.

За апошні тыдзень тэмпературныя рэкорды абнаўляюцца трэці раз (25 і 29 снежня, 1 студзеня).

Апошнія навіны