BE RU EN

З 1 лютага ў Беларусі падаражэюць цыгарэты

  • 30.01.2018, 12:02

Вырастуць кошты цыгарэт тытунёвай фабрыкі «Нёман» і кампаніі «Беларусьгандаль».

У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства падаткаў і збораў, піша tut.by.

Так, цыгарэты гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» Pall Mall Red, Pall Mall Blue, Pall Mall Silver, Pall Mall Azure, Rothmans Nano Blue, Rothmans Demi Silver будуць каштаваць 1,99 рубля, Pall Mall Nanokings Silver - 1,85 рубля, Pall Mall Superslims Azure, Pall Mall Superslims Violet - 1,9 рубля, Luckies Red, Luckies Silver, Luckies Blue - 2,9 рубля, Luckies Click & Roll, Kent HD Navy Blue, Kent HD Blue, Kent HD Silver, Kent HD White - 2, 95 рубля, Kent HDi Exclusive Grey, Kent HDi Blue, Kent HDi Silver, Kent Mode Blue, Kent Mode Silver - 2,6 рубля, Kent Nano Blue, Kent Nano Silver, Kent Nano White, Kent Nanotek Blue, Kent Nanotek Silver, Kent Nanotek White, Kent Nanotek Exclusive Grey, Kent Feel - 2,7 рубля, Vogue Bleue, Vogue Lilas, Vogue Menthe - 3,25 рубля, Rothmans Azure, Rothmans Azure + - 2,2 рубля.

Таксама вырастуць кошты некаторых цыгарэт, якія увозіць кампанія «Беларусьгандаль». Так, Dunhill Blue, Dunhill Gold будуць каштаваць 3,4 рубля, Kent HDi Blue, Kent HDi Silver, Kent Mode Blue, Kent Mode Silver - 2,6 рубля, а Rothmans Demi Silver - 1,99 рубля.

Кампанія «Тытунь-інвест» не будзе з 1 лютага падвышаць кошты свае цыгарэты.

Апошнія навіны