BE RU EN

З канала Берасцейскай крэпасці "ўсім светам" даставалі аўтамабіль

  • 7.01.2018, 15:04

Кіроўца збянтэжыўся ад такой салідарнасці.

Учора, 6 студзеня 2018 года позна вечарам відавочцы паведамілі - у абводны канал Берасцейскай крэпасці на вул. Герояў абароны Берасцейскай крэпасцi скаціўся аўтамабіль. Пазней стане вядома, што кіроўца магчыма быў нападпітку, паведамляе virtualbrest.by.

Але, рабіць высновы - гэта справа ДАІ, яны правераць, ці былі там на самой справе праміле, ці відавочцам проста "падалося".

Між тым, дастаць аўтамабіль з канала было не такой ужо лёгкай справай, падключылі ўсіх, і нават выпадковых памочнікаў.

У цэлым, з задачай справіліся, не без наступстваў для самога аўтамабіля, але патроху, паволі, транспартны сродак вярнулі на праезную частку.

Апошнія навіны