BE RU EN

«Адмірал Кузняцоў» пры аварыі атрымаў пяціметровую прабоіну

  • 30.10.2018, 21:42

У РФ распавялі пра пашкоджанні найгоршага ў свеце авіяносца.

Кран, які ўпаў на авіяносец «Адмірал Кузняцоў» пры аварыі на 82-м суднарамонтным заводзеў Мурманску, «пакінуў дзірку 4 на 5 метраў».

Пра гэта РІА «Новости» заявіў кіраўнік Аб'яднанай суднабудаўнічай карпарацыі (АСК) Аляксей Рахманаў.

Паводле ягоных слоў, на рамонт спатрэбяцца нібыта «невялікая грошы». «Гаворка ідзе пра рамонт металічных канструкцый. Гэта стандартная праца нашых зваршчыкаў, якая зойме тыдзень-паўтара», - сказаў Рахманаў.

Уночы на 30 кастрычніка на заводзе ў Мурманску падчас планавых рамонтных работ авіяносца «Адмірал Кузняцоў» адбылося аварыйнае затапленне дока ПД-50. У выніку інцыдэнту пацярпелі чатыры чалавекі, яшчэ адзін прапаў без вестак. Сцвярджалася, што сам крэйсер не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай аварыі стала раптоўнае адключэнне электраэнэргіі, праз гэты цыстэрны дока няштатна запоўніліся вадой і ён пайшоў на дно. Аднак у кампаніі «Рассеткі», якія забяспечваюць завод энэргіяй, заявілі, што адключэнняў у сваіх электрасетках у момант інцыдэнту не зафіксавалі.

Апошнія навіны