BE RU EN

Відэафакт: Як у Берасці блакавалі міліцэйскае аўто з крыкамі «Ганьба!»

  • 8.10.2018, 7:52

Давялося ўмешвацца АМАПу.

Перад чарговай акцыяй супраціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці былі затрыманыя некалькі яе ўдзельнікаў.

Як распавёў «Радыё Свабода» праваабаронца Раман Кісляк, з ягоных звестках міліцыянты затрымалі 5 чалавек.

Падчас затрымання траіх чалавек пасля акцыі на плошчы людзі спрабавалі перагарадзіць сабой дарогу міліцэйскаму аўтамабілю, крычалі «Ганьба!», аднак супрацоўнікі АМАПу расштурхалі іх.

Супраціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода збіраюцца ў Берасці кожную нядзелю. 7 кастрычніка на плошчу Леніна ў Берасці прыйшло блізу 70 чалавек.

Апошнія навіны