BE RU EN

Як жыве расейскі вайсковец, якога падазраюць у справе MH17

  • 2.11.2018, 21:38

З'явіліся фатаграфіі дома верхавода тэрарыстаў Хмурага-Дубінскага, што датычны да гібелі Боінга МH17.

У распараджэнні супольнасці InformNapalm аказаліся фатаграфіі прысядзібнай тэрыторыі і ўнутраных пакояў дома аднаго з высокапастаўленых расейскіх вайскоўцаў, былога начальніка разведкі «ДНР», якога падазраюць у непасрэдным удзеле ў катастрофе рэйса МH17.

Гаворка ідзе пра Сяргея Дубінскага (пазыўны «Хмурны»), які ў канцы траўня 2018 дзяліўся гэтымі фатаграфіямі ў закрытай перапісцы са сваімі баявымі таварышамі.

«Хмурны» тэрарыст аказваецца даволі сентыментальны, у яго доме ёсць камін, акварыум з рыбкамі і фота шпалеры з белымі ружамі. Унутраны двор упрыгожаны арт-інсталяцыямі з млыном і калёсамі. Відавочна, што за вернасць і маўчанне яму нядрэнна плацяць альбо за час удзелу ў вайне на Данбасе на пасадзе «начальніка разведкі» ён выведаў сабе рэсурсы для нябеднага жыцця.

Нагадаем, 17 ліпеня 2014 у небе над Данецкай вобласцю тэрарысты, якіх падтрымлівае Расея, збілі «Боінг 777» рэйса MH17. Самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу «Бук», які прыгналі на акупаваную тэрыторыю Данбаса з РФ расейскімі вайскоўцамі. Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Прайшло больш за 4 гадоў з моманту трагедыі. Злачынцы так і не пакараныя. Спецаперацыі ўмоўных «марскіх коцікаў» або Масада па захопу тэрарыстаў відавочна ўжо не ў модзе, ды і з моманту візіту журналістаў да «Хмурнага» Сяргея Дубінскага прайшло больш за год. Але, як кажуць, воз і цяпер там - гэта значыць у двары адстаўнога вайскоўца РФ.

Магчыма, за гэты час нешта змянілася і публікацыя свежых фатаграфій з дома Сяргея Дубінскага натхніць журналістаў зноў паспрабаваць шчасце - высадзіць свой «журналісцкі дэсант» і разгаварыць падазраванага №1 у справе пра вельмі трагічны і рэзанансны тэракт, учынены расейскай ваеншчынай супраць міжнароднай супольнасці.

А можа быць, камусьці пашанцуе і «Хмурны» генерал запросіць нейкую замежную журналістку ў свой сентыментальны дом і за кубкам гарбаты на фоне сцяны з белых руж і ў промнях полымя каміна раскажа як ён удзельнічаў у забойстве 298 нявінных цывільных людзей у небе акупаванага Данбаса.

Апошнія навіны