BE RU EN

У шэрагу абласцей Украіны ўведзенае ваеннае становішча

  • 26.11.2018, 22:41

Вярхоўная Рада Украіны пагадзілася ўвесці ваеннае становішча на 30 дзён.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ваеннага становішча ў краіне на аснове пастановы Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Гэты дакумент адобрыла Вярхоўная Рада. Становішча будзе дзейнічаць з 26 лістапада да 26 снежня 2018 года.

Тэкст указа размешчаны на сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

«Згодна з артыкулам 107 Канстытуцыі Украіны пастанаўляю: увесці ў дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 26 лістапада 2018 года «Аб надзвычайных мерах забеспячэння дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці Украіны і ўвядзенні ваеннага становішча ва Украіне» (прыкладаецца, сакрэтна, без пункта 12 - несакрэтны)», - гаворыцца ў дакуменце.

Парашэнка зачытаў спіс рэгіёнаў, у якіх з 28 лістапада ўводзіцца ваеннае становішча.

Вінніцкая;

Луганская;

Мікалаеўская;

Адэская;

Сумская;

Харкаўская;

Чарнігаўская;

Херсонская;

ўнутраныя воды Азова-Керчанскай акваторыі.

Кантроль над выкананнем пастановы Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, уведзены ў дзеянне гэтым указам, ускладаецца на сакратара РНБА Аляксандра Турчынава. Указ уваходзіць у дзеянне з дня яго апублікавання, паведамляе агенцтва «Уніан».

Камітэт Вярхоўнай Рады ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны аднагалосна рэкамендаваў парламенту падтрымаць праект закона, якім сцвярджаецца ўказ прэзідэнта аб увядзенні ваеннага становішча ва Украіне. У адрозненні ад іншых будуць часова абмежаваныя канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзяніна Украіны, прадугледжаныя артыкуламі 30-34, 38, 39, 41-44 і 53 Канстытуцыі краіны.

Гэтая пастанова была прынятая пасля расейска-ўкраінскага канфлікту ў Керчанскай пратоцы, які адбыўся ўчора.

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Пятро Цыгікал заявіў аб тым, што памежнікі плануюць перайсці на ўзмоцнены рэжым аховы мяжы праз агрэсію Расеі ў Азоўскім моры. Ён таксама прапанаваў абмежаваць уезд ва Украіну для некаторых катэгорый расейцаў.

- Прапаную для некаторых грамадзян Расейскай Федэрацыі ўсё ж абмежаваць уезд на тэрыторыю Украіны, - заявіў Цыгікал.

Са слоў кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы, для ўкраінцаў у пунктах пропуску ніякіх абмежаванняў не будзе.

У сваю чаргу прэзідэнт Пятро Парашэнка заявіў, што падтрымлівае такую ініцыятыву.

- Дзейнічайце ў рамках сваіх паўнамоцтваў, я, як прэзідэнт, як гетман гатовы падтрымаць усе вашыя ініцыятывы, - сказаў Парашэнка.

Апошнія навіны