BE RU EN

След зноў вядзе ў Расею

  • 1.12.2018, 20:33

Новая хакерская атака на нямецкіх палітыкаў, Бундэсвер і амбасады.

Паводле інфармацыі нямецкага выдання Der Spiegel (пераклад — inopressa.ru), органы дзяржаўнай бяспекі ФРГ выявілі новую кібератаку на электронныя паштовыя скрыні нямецкіх дэпутатаў, амбасады і Бундэсвер. "След зноў вядзе ў Расею", - сцвярджае выданне.

"У Федэральнай установе аховы канстытуцыі (BfV) паведамілі ў адказ на запыт: "Цяпер у рамках аналізу [папярэдняй] хакерскай кампаніі Snake BfV атрымалася выявіць новыя атакі. Ахвярамі сталі ў асноўным прадстаўнікі дзяржаўнага і палітычнага сектараў", - перадае выданне.

"Паводле інфармацыі Der Spiegel, у выпадку з палітыкамі былі ўзламаныя электронныя паштовыя адрасы не сеткі Бундэстага, а сеткі адпаведнай партыі. Апошняя атака была зафіксавана 14 лістапада", - гаворыцца ў артыкуле.

"Паводле першых высноў, за хакерскай кампаніяй, імаверна, хаваецца расейская групоўка Snake, вядомая таксама як Turla. (...) Snake зноў актыўная, пацвердзіў выданню высокапастаўлены супрацоўнік органаў дзяржбяспекі. Ці быў выцек якіх-небудзь звестак і якіх менавіта, пакуль правяраецца", - паведамляе выданне.

Хакерскую групоўку Snake, якая стала вядомай у Нямеччыне ў выніку ўчыненай вясной 2018 года атакі на ўрадавую сетку ФРГ, звязваюць з расейскімі спецслужбамі, нагадвае Der Spiegel.

Апошнія навіны