BE RU EN

Тысячы латвійцаў кінуліся вывучаць адкрытыя «мяшкі НК»

  • 21.12.2018, 15:45

Ужо ў першы дзень з картатэкай агентаў КДБ азнаёміліся 54 тысячы чалавек.

На сайце kgb.arhivi.lv, дзе ў чацвер у другой палове дня была выкладзеная частка дакументаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі (КДБ) ЛСС, да 3:00 пятніцы зарэгістраваліся блізу 12 тысяч карыстачоў, паведаміла delfi.lv прадстаўніца Латвійскага нацыянальнага архіва Мара Спруджа.

У чацвер да паўночы сайт наведалі прыкладна 54 тысяч, а сёння да 10.30 - блізу 19 тысяч карыстачоў.

Як паведамлялася, у чацвер блізу 15.30 на сайце kgb.arhivi.lv была выкладзеная частка дакументаў КДБ ЛССР - так званых «мяшкоў ЧК».

Сярод апублікаваных дакументаў - алфавітная і статыстычная картатэка агентаў, картатэка ўліку пазаштатных аператыўных работнікаў КДБ ЛССР, тэлефонная кніга супрацоўнікаў, а таксама апісанні (уліковыя спісы) ЦК кампартыі Латвіі з фондаў дзяржархіву.

Сёння раніцай у афіцыйным выданні «Латвияс вестнесис» былі апублікаваныя прынятыя на мінулым тыдні папраўкі да правілаў Кабінета міністраў аб дзейнасці Латвійскага нацыянальнага архіва. З іх уваходжаннем у дзеянне дакументы КДБ могуць публікавацца ў інтэрнэце. Дакументы размешчаныя на сайце Латвійскага нацыянальнага архіва www.arhivi.gov.lv, адрас спецыяльнага раздзела - kgb.arhivi.lv.

Дакументы выкладзеныя ў сканаваным выглядзе, пошук па іх ці іншая апрацоўка не прадугледжаныя.

Для доступу да дакументаў КДБ неабходна зарэгістравацца, паказаўшы імя, прозвішча, персанальны код або ідэнтыфікацыйны код для замежных грамадзян, названы ў іх дакумент, які сведчыць асобу, адрас электроннай пошты ў якасці імя карыстальніка і пароль, а таксама мэту выкарыстання дакументаў КДБ.

У студзені 2019 года будуць апублікаваныя рэзалютыўная часткі прысудаў суда паводле справаў аб канстатацыі факту супрацоўніцтва з КДБ. Гэтыя звесткі маюць інфармацыйны характар і не пацягнуць юрыдычных наступстваў.

Плануецца, што з 1 траўня 2019 года будуць даступныя і іншыя дакументы КДБ. Яны будуць выкладвацца на сайце па меры іх дыгіталізацыі. Дзяржаўны архіў абяцае, што ў гэтых дакументах ужо будуць прадугледжаныя магчымасці пошуку і апрацоўкі.

Апошнія навіны