«Усё адно, колькі за ваду заплацім»
- 26.12.2018, 16:54
У Гомелі бацькі самі залілі каток у двары для дзяцей.
У гомельскім мікрараёне «Швэдская горка» з'явілася новая лядовая пляцоўка. Стварылі яе мясцовыя жыхары. Самі!
Лядовую арэну пад адкрытым небам памерам 25 на 15 метраў залілі на радасць мясцовай дзятве некалькі неабыякавых суседзяў, піша tut.by. Аўтарам і рэалізатарам ідэі выступіў бацька дваіх дзяцей Антон Піскуноў.
- Я бачыў, як хлапчукі збіраліся ў двары і ганялі шайбу па ўтрамбаваным снезе, без канькоў, вядома. Рана ці позна яны б пайшлі на вадаём - наш раён аточаны рэкамі і азёрамі, а лёд цяпер тонкі, недалёка да бяды, - кажа Антон.
Сам ён у дзяцінстве не раз заліваў з сябрамі пляцоўку, каб паганяць у хакей. Ваду, успамінае, цягалі на санках у вёдрах.
Гэтым разам вызначыў зрабіць усё прафесійна. Перш чым прыступіць да работ, атрымаў дазвол у ЖЭУ, а таксама папрасіў доступ да пажарнага гідранта ў «Водаканала». Не адмовілі.
На заліўку лёду ў Антона і суседзяў сышло пяць дзён. Падрыхтавалі пляцоўку, утрамбавалі снег, збудавалі борцікі. Каб лёд атрымаўся моцным, залівалі пластамі.
Колькі было выдаткавана вады, пазней палічаць у «Водаканале» і выставяць жыхарам дома рахунак. Якім бы ён не быў, кажа Піскуноў, яны раскінуць на ўсіх і заплацяць. Бо здароўе і радасць дзяцей, кажуць бацькі, не вымяраецца ні кубамі вады, ні рублямі.