BE RU EN

На Берасцейшчыне затрымалі Анатоля Лябедзьку

  • 10.02.2018, 14:52

Палітыка затрымалі пасля збору подпісаў супраць акумулятарнага завода ў Берасці.

Уначы 10 лютага падчас вяртання з Берасця ў Жабінкаўскім раёне міліцыянты затрымалі кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку, паведамляе «Радыё Свабода».

Як распавёў сябра АГП з Бярозы Аляксандр Кабанаў, у панядзелак у Кобрыне Лябедзьку будуць судзіць.

«Ягоны аўтамабіль спынілі супрацоўнікі ДАІ, якія выклікалі міліцыянтаў. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні, уначы даставілі ў Кобрынскі РАУС, дзе змясцілі ў ізалятар. Судзіць будуць у Кобрыне 12 лютага», - сказаў Аляксандр Кабанаў.

9 лютага Анатоль Лябедзька разам з Аляксандрам Кабанавым і іншымі актывістамі збіралі подпісы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці.

Апошнія навіны