BE RU EN

Беларускі след у алімпійскай камандзе ЗША

  • 10.02.2018, 23:05

На цырымонію адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане амерыканская каманда выйшла ў «разумных» куртках ад знакамітага дызайнера Ральфа Ларэна.

Гэтая куртка можа награвацца як электрычная коўдра і кіруецца смартфонам. Сістэма падагрэву вырабленая з электронных друкаваных токаправодных вугляродных і срэбных чарнілаў, якія зашытыя ўнутр курткі і выкананы ў форме амерыканскага сцяга. Гэтыя чарніла з'яўляюцца гнуткімі, устойлівымі да расцяжэння і падключаюцца да блоку сілкавання з трыма тэмпературнымі рэжымамі.

Панэль можа працаваць бесперапынна да 11 гадзін, калі тонкі акумулятар цалкам зараджаны.

«Разумная» куртка была створаная адмыслова для Пхенчхана, дзе паводле прагнозаў падчас Алімпійскіх гульняў тэмпература будзе апускацца значна ніжэй за нуль.

Дызайнер паклапаціўся пра тое, каб амерыканскія спартоўцы не мерзлі.

Кожны ўдзельнік алімпійскай дэлегацыі ЗША атрымаў па адной такой куртцы бясплатна. 100 штук Ralph Lauren выпусціў у продаж па цане 2495 долараў. Усё ўжо раскупілі.

Вы спытаеце, пры чым тут Беларусь? Справа ў тым, што, як даведаўся Charter97.org, Ральф Ларэн - выхадзец з сям'і эмігрантаў. Яго маці эмігравала ў 1921 годзе з Гродна, а бацька - у 1920 годзе з Пінска.

Апошнія навіны