З'явіліся новыя звесткі пра разгром расейцаў у Сірыі
- 16.02.2018, 21:51
Сярод загінулых расейцаў у Сірыі значацца не толькі найміты ПВК «Вагнера».
У выніку авіяўдару сіл міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША ў правінцыі Дэйр-эз-Зор (Сірыя), акрамя наймітаў прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) «Вагнера», маглі загінуць вайскоўцы Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл РФ, якія бралі ўдзел у рэйдзе, паведамляе «Апостроф».
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў экс-дэпутат Дзярждумы РФ і вайсковы лётчык у адстаўцы Віктар Алксніс.
«Паводле неафіцыйных звестак, на сённяшні дзень агульныя страты пры разгроме калоны «Вагнера» пад Дэйр-эз-Зором склалі: 217 чалавек - 5-га штурмавога атраду, 10 чалавек - 2-га штурмавога атраду, 94 чалавекі - штурмавога атраду «Вясна» (ён жа «Карпаты»), 13 чалавек - артдывізіёна. Усяго 334 чалавекі», - адзначыў ён.
Са слоў Алксніса, вялікая колькасць параненых памерла і памірае ад цяжкіх раненняў у шпіталях.